
У рэспектабельным пансіянаце знікае дачка пастаяліцы. Прападае — і зноў вяртаецца. І ніхто не можа сказаць, дзе была дзяўчына і што з ёю здарылася. Акрамя аднаго чалавека, які ўжо рыхтуе новае злачынства. Заможны стары згуляў са сваёй сям’ёй злы жарт. Хто — ахвяра, а хто — пачвара? Адказаць на гэтае пытанне не так проста, бо кожная шафа захоўвае свае шкілеты за шчыльна зачыненымі дзвярыма, і ніводны з чальцоў заможнай сям’і не гарыць жаданнем адчыняць іх. Сышчык Сяргей Бабкін, выкліканы ў пансіянат для расследавання дзіўнай справы, пакрысе размотвае заблытаны клубок інтрыг і страсцей. Нітачка прыводзіць яго да злачынства дваццацігадовай даўніны. Ці зможа ён спыніць забойства, якое рыхтуецца, калі расследаванне становіцца небяспечным для яго самога? Віртуозная ДЭТАКТЫЎНАЯ ІНТРЫГА, КАХАННЕ і САМААХІЛЬНАСЦЬ, СЯБРОЎСТВА і ЗДАРА, гісторыя Папялушкі, якая адкрываецца з нечаканага боку – усё гэта ў новым рамане Алены Міхалковай «Папялушка і Цмок». Хто з іх хаваецца побач?
