
«Палены цукар» — гісторыя пра каханне, неразуменне і здраду. Але не паміж палюбоўнікамі, а паміж маці і дачкой. Аўні Дошы ўздымае вострую і балючую тэму, якая да гэтага часу збольшага табуяваная ў грамадстве. Галоўных гераінь падзяляюць гады і зусім розны жыццёвы досвед, але аб’ядноўвае непарушная натуральная сувязь, якая становіцца для іх у канчатковым рахунку разбуральнай.
«Палены цукар» — гісторыя пра каханне, неразуменне і здраду. Але не паміж палюбоўнікамі, а паміж маці і дачкой. Аўні Дошы ўздымае вострую і балючую тэму, якая да гэтага часу збольшага табуяваная ў грамадстве. Галоўных гераінь падзяляюць гады і зусім розны жыццёвы досвед, але аб’ядноўвае непарушная натуральная сувязь, якая становіцца для іх у канчатковым рахунку разбуральнай. Аўні Дошы сапраўдная касмапалітка. Этнічная індыянка, яна нарадзілася ў амерыканскім штаце Нью-Джэрсі, а цяпер пражывае ў Дубаі. «Палены цукар» — яе дэбютны раман, які выдадзены больш чым у 20 краінах і трапіў у шорт-ліст Букераўскай прэміі. Па кнізе плануецца экранізацыя.
«Аўні Дошы сем гадоў пісала свой першы раман, які быў намінаваны на Букераўскую прэмію. Віншуем. Добры пачатак». – Euronews «Аўні Дошы не проста таленавіты пісьменнік, яна творца. Яе фразы рэзкія, неверагодна дакладныя. Гэта гісторыя без прыкрас». – New York Times Review «Цудоўна і вытанчана, немагчыма адарвацца». – Observer «Трывожны дэбют, які дзівіць сваім ядам і які абяззбройвае сваім гумарам». – Guardian «Часам я кажу пра маму ў мінулым часе, хаця яна яшчэ жывая. Шкада, што ў Індыі няма эўтаназіі, як у Нідэрландах. Не толькі дзеля добрай якасці пацыента, але і дзеля годнасці ўсіх датычных. Я павінна бедаваць, а не злавацца. Часам я ўсё-такі плачу, калі мяне ніхто не бачыць. Так, я бядую, але цела спальваць яшчэ рана».
