
Гэтая кніга — успаміны пра больш за дваццаць гадоў знаёмства вядомага прыматолага Роберта Сапольскі з Усходняй Афрыкай. Будучы зусім яшчэ маладым навукоўцам, аўтар упершыню прыехаў у запаведнік у Кеніі з намерам праверыць на дзікіх павіянах свае здагадкі аб прыродзе стрэсу ў людзей, што не дзіўна, улічваючы, наколькі падобныя прыматы на людзей у сваіх біялагічных і псіхалагічных рэакцыях. Уласна, і сябе самога Сапольскі не аддзяляе ад сваіх падапечных — паддоследных жывёл, што відавочна ўжо з назвы кнігі. І гэта надае апавяданню асаблівае абаянне і моц. Разам з аўтарам, які даў сваім улюбёнцам біблейскія імёны, мы даведаемся аб іх жыцці, пакутах, каханні, суперніцтве, барацьбе за ўладу, хваробах і смерці. Не менш яркія персанажы кнігі — мясцовыя жыхары: фермеры, егеры, дробныя начальнікі і простыя рабацягі. За два дзесяцігоддзі ў Афрыцы Сапольскі перажывае і ўласныя небяспечныя прыгоды, і трагедыі сяброў, і змены палітычных рэжымаў — і піша пра гэта так, што адчуваеш сябе амаль удзельнікам падзеяў.
