
Святлана Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча” – адна з самых вядомых у свеце кніг пра вайну лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
«У вайны не жаночае аблічча» – досвед унікальнага пранікнення ў духоўны свет жанчыны, якая выжывае ў нечалавечых умовах вайны. Перад вамі апошняя аўтарская рэдакцыя кнігі: пісьменніца, у адпаведнасці са сваім творчым метадам, дапрацавала кнігу, прыбраўшы цэнзурную праўку, уставіўшы новыя эпізоды, дапоўніўшы запісаныя жаночыя споведзі старонкамі ўласнага дзённіка, які яна вяла на працягу сямі гадоў працы над кнігай.
Спектаклі паводле кнігі Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча» прайшлі ў Маскве і Алматы.
“За шматгалосную творчасць – помнік пакуце і мужнасці ў наш час” Святлана Алексіевіч атрымала ў 2015 годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Кніга перакладзена больш чым на дваццаць моў, уключана ў школьныя і внузскія праграмы ў многіх краінах, атрымала некалькі прэстыжных прэмій: прэмія Рышарда Капушчынскага (2011) за лепшы твор у жанры рэпартажу, прэмія Angelus (2010) і іншыя.
Прэса аб кнізе:
«Ніводзін чытач не гатовы да ўзрушаючай сілы кнігі „У вайны не жаночае аблічча“
Observer
«Гэта лепшая з гісторый, расказаных аб вайне»
The Tablet
«Гэтая паліфанічная кніга грандыёзна аркестраваная – пацверджанне незвычайнага таленту аўтара, аднаго з лепшых пісьменнікаў яе пакалення»
Daily Telegraph
© Святлана Алексіевіч, 2013
© «Время», 2013
Запіс зроблены прадзюсарскім цэнтрам “Вімба”
©&℗ ТАА “Вімба”, 2018
Прадзюсары: Вадзім Бух, Міхаіл Літвакоў
