
Алена Зорная – сучасная расійская пісьменніца, мабыць, самы папулярны аўтар у жанры рамантычнага фэнтэзі.
Прапануем у аўдыёфармаце трэцюю кнігу трылогіі «Цёмная імперыя». Трылогія з’яўляецца альтэрнатыўным працягам знакамітай «Акадэміі праклёнаў». Свет гераіні быў разбураны магутным цёмным лордам, які адным ударам пазбавіў магічных здольнасцяў усіх адораных каралеўства. Былыя чараўнікі аказаліся безабароннымі, і арыстакратыя, якая даўно прагнула рэваншу, пачала забіваць адораных і рабаваць іх маёмасць.
Гераіня сустракае таямнічага незнаёмца, які аказваецца Прынцам Хаосу…
У трэцяй кнізе нас чакае завяршэнне гісторыі. Ніколі не варта кідаць выклік Прынцу Хаосу, будзь ты хоць напаўбог. Бо ў гэтым выпадку можна стаць аб’ектам кпінаў самога дырэктара Школы Мастацтва Смерці, а ў гэтага лорда багатая фантазія, і ён ведае толк у чорным гумары…
Выконвае Алена Паланецкая
Музыка Алены Паланецкай
Аўтар вокладкі Кацярына Май
© Алена Зорная
©&℗ ТАА «1С-Паблішынг»
