Читать описание книги
Аб тавары Ці вядома вам, чаму на еўрапейскіх калядных паштоўках можна ўбачыць… незабудкі? Або якое дачыненне да зімовых свят мае звычайнае палена, якое часта прысутнічае ў паштовачных сюжэтах? Ці заўсёды на айчынных паштоўках можна было ўбачыць Дзеда Мароза і ці былі ў яго папярэднікі? І калі ўвогуле з’явіліся першыя віншавальныя паштоўкі і якія з іх цяпер каштуюць да 25 тысяч долараў? Вось ужо больш за сотню гадоў віншавальныя паштоўкі ствараюць чароўную атмасферу свята і дораць цяпло напярэдадні навагодніх і калядных свят! У гэтай кнізе вас чакае дзіўная гісторыя першых паштовых пасланняў: сціплыя карткі, яркія, пакрытыя пазалотай паштоўкі з анёламі і бліскучымі елкамі канца XIX — пачатку XX стагоддзя, патрыятычныя, краявідныя, упрыгожаныя рэпрадукцыямі знакамітых карцін. Падарыце сабе незабыўныя ўражанні і сапраўдны святочны настрой, гартаючы старонкі з унікальнымі фатаграфіямі і рэдкімі фактамі з гісторыі паштовак!

20 секунд
Часто задаваемые вопросы