
15 жніўня 2014 года жыццё Надзеі Мурад скончылася. Баявікі «Ісламскай дзяржавы» разбурылі яе вёску і пакаралі смерцю яе жыхароў – мужчын, якія адмовіліся прыняць іслам, і жанчын, занадта старых, каб стаць сэксуальнымі рабынямі. Маці, бацька і шасцёра братоў Надзеі былі забітыя. А яе саму разам з тысячамі іншых езідскіх дзяўчат прадалі ў сэксуальнае рабства. Надзею ўтрымлівалі ў палоне некалькі баевікоў. Кожны дзень яна рабіла пакутлівы выбар — пакора і боль або супраціў і яшчэ большы боль? Чужая рэлігія ці рэлігія продкаў?
Гісторыя Надзеі — гэта гісторыя генацыду цэлага народа. Гэта сведчанне чалавечага імкнення да выжывання і любоўны ліст да страчанай краіны, далікатнай супольнасці і сям’і, разадранай вайной.
5 кастрычніка 2018 года іракская праваабаронца Надзя Мурад удастоілася Нобелеўскай прэміі міру за намаганні па спыненні выкарыстання сэксуальнага гвалту ў якасці зброі вайны.
