Читать описание книги

Раман Оскара Уайльда «ПАРТРЭТ ДАРЫЯНА ГРЭЯ» [1891], які набыў скандальную славу і выклікаў супярэчлівыя адзнакі сучаснікаў, пазней быў прызнаны шэдэўрам ангельскай мастацкай прозы і стаў адным з самых вядомых раманаў сусветнай літаратуры.
Гэта драматычная, парадаксальная, зачаравальна-інтрыгуючая гісторыя чалавека, які зрабіў сэнсам свайго існавання пошукі новых, усё больш выдасканаленых адчуванняў і ўражанняў. Ідучы па абраным шляху, пакідаючы за сабой скалечаныя лёсы, разбітыя сэрцы, выракаючы людзей на згубу, Дорыян і сам становіцца забойцам.
Пры гэтым знешнасць героя не мяняецца з гадамі, ён застаецца юным і прыгожым. Затое старэе і дурнее яго партрэт: усякі няправедны ўчынак робіць усё больш агідным твар на палатне…
Слушать книгу

20 секунд
Часто задаваемые вопросы