
«Падарунак багіні зімы, або Стукнуты ў галаву іншапрышэлец» – фантастычная аповесць Мілены Завойчынскай, жанр гумарыстычнае фэнтэзі, рамантычнае фэнтэзі.
Багіня зімы Цасі зноў засумавала ў сваіх ледзяных харомах. І зноў вырашыла ашчаслівіць каго-небудзь са смяротных. Выбар зноў упаў на Зямлю, падслуханая размова выклікала ў Цасі цікавасць. Ну што ж, будуць і прыгода, і каханне. Усё, як замаўлялі.
Не падабаецца спосаб? Ну ўжо прабачце. У боскіх сутнасцяў сваё разуменне таго, як смяротным трэба прыйсці да шчасця.
Не жадаюць? Прымусім. Ня могуць? Дапаможам.
Дык думаць жа трэба, калі агучваеце свае жаданні.
Прыйдзецца Кнэрыну Нантару, дарадцу Цёмнага ўладара, апынуцца ў далёкім свеце. А Ірыне і яе дачцы Паліне прытуліць у сябе знойдзенага ў гурбе стукнутага ў галаву іншапрышэленца з амнезіяй. Не аддаваць жа такога рагатага на доследы.
incompetech.filmmusic.io
Kevin MacLeod / March of the Spoons
Kevin MacLeod / Midnight Tale
© Завойчынская Мілена
© ИДДК
