
Міс Пецігру, дачка вікарыя і сціплая гувернантка, якая засталася без працы, уладкоўваецца на службу да маладой акторкі і адразу пападае ў свецкае грамадства Лондана 1930-х гадоў: раскошныя начныя клубы, шыкоўныя ўборы, неверагодныя мужчыны і любоўныя інтрыгі. Тут бы ёй асалапець і збегчы да звыклага — сумнага, бядотнага, але праверанага — існавання, але жаданне зірнуць на бамонд не на экране кінатэатра перамагае. І міс Пецігру застаецца. Яна яшчэ не ведае, што адзін гэты дзень зменіць яе жыццё.
«Адзін дзень міс Пецігру» — дзіўна жывая, яркая гісторыя, якая заваёўвае чытача тонкім гумарам, жыццялюбствам і жаночай мудрасцю. Імя Ўініфрэд Уотсан стаіць у адным шэрагу ангельскай літаратуры разам з Пэламам Грэнвілам Вудхаўсам і Джеромам Клапкой Джеромом.
© Storysidе
