
Калі вы з тых людзей, для якіх нядосыць вырашаць свае жыццёвыя задачы выключна з дапамогай інтэлектуальных метадаў, калі вы жадаеце асвоіць яшчэ і больш эфектыўныя творчыя падыходы, то гэтая кніга для вас. У ёй раскрываюцца сакрэты візуальнага алфавіту — больш ёмістага, простага ў выкарыстанні інструмента, універсальнага для ўсіх і зразумелага кожнаму. З яго дапамогай вы зможаце актываваць геаметрычнае мысленне і пачаць атрымліваць значна больш якасныя эфекты, чым ад любых сістэм вербальнай логікі. Што гэта за эфэкты? Гэта своечасовыя інсайты і найлепшыя знойдзеныя магчымасці.
У сваёй новай кнізе Павел Піскароў пашырае знаёмства з Нейраграфікай – творчым метадам трансфармацыі мыслення і стварэння сваёй рэальнасці. З дапамогай яе інструментаў вырашаюцца жыццёвыя задачы абсалютна любога кшталту. Нейраграфіка ўводзіць у стан творчага патоку і актывуе сілы, якія звычайна не ўдзельнічаюць у жыццёвым працэсе, аднак іх актывацыя дае цудоўныя і вельмі нечаканыя вынікі. Якія менавіта — вы даведаецеся з гэтай кнігі.
