
Гэтая кніга патрапіла больш за ў 300 нацыянальных спісаў бэстсэлераў і заняла першыя радкі ў рэйтынгах Wall Street Journal, NewYork Times і USA Today. Атрымала 12 прэстыжных кніжных прэмій і была перакладзена на 26 моў. Яе прызналі адной са 100 лепшых бізнес-кніг на ўсе часы на Goodreads.
У аснове прапанаванай у ёй методыкі ляжыць просты прынцып — на кожным часовым адрэзку, у кожным праекце, у кожнай з жыццёвых сфер трэба засяродзіць сваю ўвагу толькі на адной задачы. На першы погляд гэты падыход здаецца ўтопіяй, але калі прааналізаваць гісторыі па-сапраўднаму паспяховых ці нават выбітных людзей, стане зразумела: усе яны дзейнічалі сапраўды гэтак жа — факусавалі ўвагу на адной рэчы і дамагаліся фенаменальных вынікаў. Аўтар «Пачні з галоўнага!» — Гэры Келлер, уладальнік найбуйнейшага ў Амерыцы холдынгу па гандлі нерухомасцю, — падрабязна распавядае, як, прытрымліваючыся гэтага прынцыпу, не выпусціць з-пад кантролю астатнія працэсы і падняць сваю прадуктыўнасць да нечалавечых вышынь.
Кніга таксама выходзіць пад назвай «У фокусе. Твой шлях да выдатных вынікаў».
