
Раман выбітнага рускага пісьменніка ХХ стагоддзя Яўгена Іванавіча Замяціна (1884-1937) «Мы», адкрыў цэлы кірунак у літаратуры ХХ стагоддзя. У жудаснавата-гратэскавай манеры пісьменнік паказаў таталітарнае грамадства, дзе чалавек страціў сваю індывідуальнасць і нават замест імя атрымаў парадкавы нумар. Чалавек-вінцік — прадукт таталітарнай дзяржавы, ужо не ўтапічнай, а рэальнай — гібрыда СССР і нацысцкай Германіі. А раман быў упершыню апублікаваны ў 1924 годзе. Менавіта, раман «Мы» наштурхнуў Дж. Орруэла на ідэю стварэння яго несмяротнага рамана «1984». «Мы» перакладзены на многія мовы і неаднаразова выдаваўся ў розных краінах. У СССР быў упершыню выдадзены ў 1988 годзе.
Раман «Мы» уключаны ў праграмы 5-11 класаў сярэдняй школы ўсіх узроўняў навучання.
