
Пасля выхаду сусветнага бэстсэлера «Імя ружы» (1980), услаўленага знакамітым фільмам, італьянскі гісторык, эстэтык, структураліст Умберта Эка апынуўся ў цяжкім становішчы. Як другі раз узяць падобную вышыню? Як скласці не менш удалую кнігу для розных чытачоў, і эрудзіраваных і неспрактыкаваных? Кнігу гэтак жа жывую, колькі і мудрую, гэтак жа сарданічную, колькі і далікатную? Аўтар рызыкнуў — і пацвердзіў ранейшы рэкорд. «Ківач Фуко» (1988) уславіўся не менш «Імя ружы», а фільм па ім не знялі толькі таму, што аўтар сам не дазволіў гэта вялікаму Стэнлі Кубрыку. На гэтых старонках узаемадзейнічаюць рэдактары міланскага выдавецтва, рыцары-храмаўнікі, жрацы Вуду і антыфашысты-партызаны. Расказана і аб легендарных тампліерах, аб таемных гаспадарах свету, але толькі каб нагадаць: гісторыя дакладная тады, калі яе аснова — бясспрэчны дакумент. Усё астатняе — гульня. Гульня, якая бывае небяспечнай.
