
Іслам — самая маладая рэлігія ў свеце, але пры гэтым — другая па колькасці прыхільнікаў. Амаль два мільярды чалавек у свеце вызнаюць іслам, аднак тыя, хто не з’яўляецца мусульманамі, вельмі мала ведаюць пра гэтую рэлігію. А іслам – гэта ідэалогія не толькі рэлігійнага, але і свецкага жыцця. Гэтая рэлігія рэгулюе практычна ўсе пытанні — не толькі светапоглядныя, але і бытавыя.
Чаму ісламу ўдалося так хутка заваяваць свет? Як суадносяцца ісламскія вераванні з іншымі аўраамічнымі рэлігіямі – хрысціянствам і юдаізмам? Чаму мусульмане называюць адзін аднаго «братамі па веры»? Ці маюць рацыю тыя, хто бачыць у ісламе небяспеку для чалавецтва?
Паглядзім на іслам без палітычных і маральных стэрэатыпаў выключна з навуковага пункту гледжання. За тры дні, на інтэнсіўным курсе мы даведаемся пра гісторыю ісламу ад прарока Мухамеда да нашых дзён, высветлім значэнне асноўных пастулатаў гэтай рэлігіі і зразумеем, як трэба выбудоўваць дыялог з яе паслядоўнікамі.
Андрэй Барысавіч Зубаў – гісторык, рэлігіязнаўца, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры філасофіі МДІМЗ.
