
Прафесар, доктар гістарычных навук Андрэй Зубаў падыходзіць да рэлігіі строга як навуковец, і ў першай лекцыі раскажа пра рэлігію наогул, як пра ўсеагульны феномен – бо няма народа ці грамадства без рэлігіі. Задача прафесара Зубава ў гэтым цыкле «ўставіць рэлігію ў рамку навуковага ці нават навукова-папулярнага мыслення», гэта значыць расказаць пра яе не з пункту гледжання святара, а з навуковай і філасофскай пазіцый.
«Марксізм вучыў, што рэлігія — гэта прадукт нашай бездапаможнасці перад сіламі прыроды. Збольшага гэта праўда. Мы сапраўды бездапаможныя. Але не перад дажджамі і вулканамі, холадам і спякотай — ад гэтага ў чалавека сродкі знаходзяцца.
З таго часу, як чалавек усвядоміў сябе чалавекам, перад ім паўсталі дзве страшныя праблемы: па-першае, канечнасць быцця, смяротнасць і па-другое, раз’яднанасць, адчужанасць адзін ад аднаго. Перад гэтымі праблемамі чалавек сапраўды бездапаможны. А іх пераадоленне і ёсць рэлігія.
За ўсю сваю гісторыю чалавецтва не наблізілася да рашэння гэтых пытанняў. Мабыць, таму, што гэта вышэй за чалавечыя сілы.
Каб пераадолець смяротнасць і раз’яднанасць нам неабходна тое, што несмяротна і цэласна. А менавіта — Бог»
