
– «Аліса ў Краіне Цудаў» – самая таямнічая казка ў сусветнай літаратуры. Яна лічыцца дзіцячай, дзіцячай абсалютна не будучы. Лічыцца вясёлай, будучы надзвычай змрочнай.
Я памятаю, калі я прачытаў яе ў дзяцінстве, то быў страшэнна расчараваны. Перада мною быў нейкі цяжкі змрочны сон, прытым вельмі віктарыянскі сон. І толькі дажыўшы да Кэралаўскіх гадоў, да таго ўзросту, у якім ён гэтую казку зымправізаваў, я пачаў разумець, якім вялікім ціскам, цяжкімі перажываннямі і якім мужным духам яна была прадыктавана.
Гэта казка вельмі сумнага, вельмі загнанага самотнага чалавека. І, думаю, дзіцяці яна больш зразумелая. А разам з бацькамі можна здзекавацца з таго, як калода карт спрабуе кіраваць чалавечым жыццём.
У любым выпадку «Аліса ў краіне цудаў» — гэта адна з нямногіх кніг, здольная аб’яднаць дарослых і дзяцей.
Пра тое, што хацеў сказаць Кэрал у «Алісе», як яе чытаць і як правільна разумець, мы пагаворым, а дакладней паспрачаемся, у чарговай лекцыі пра дарослых і дзяцей.
