Читать описание книги

Тры выявы ёсць у пярэваратняў. Адна спрытная — для дзяцінства, адна крылатая — для юнацтва, і яшчэ адна, самая моцная, — для пары абараняць сябе.
Тры маскі ёсць у яе. Птушка. Котка. Каралева, у якой няма і не будзе кароны: толькі нітачкі, за якія зручна тузаць лялькаводам.
Дзве таямніцы ёсць у яе — і два праклёны, бо за раскрыццё кожнай — смерць. І ніхто не спытае, ці хоча яна прыгод і далёкіх падарожжаў, калі незнаёмцы прыйдуць у яе дом. Бо нехта даўно вырашыў гэта за яе.
Слушать книгу

20 секунд
Часто задаваемые вопросы