
Псіхіятрычны шпіталь «Гёустад» у Осла. Досвіткам халоднага зімовага дня аднаго з пацыентаў знаходзяць задушаным. Рот яго адкрыты ў маўклівым крыку. Інспектар паліцыі Сара Герынген, якая прыехала на месца здарэння, адразу зразумела, што сутыкнулася са справай незвычайнай. Пытанні ўзнікаюць адно за адным: што за дзіўны шнар у выглядзе ліку 488 на лбе ахвяры? Адкуль узяліся злавесныя малюнкі на сценах бальнічнай палаты, дзе яго ўтрымлівалі? Чаму кіраўніцтва бальніцы амаль не валодае інфармацыяй аб асобе чалавека, які правёў там больш за трыццаць гадоў? Так для Сары пачалося заблытанае і вельмі небяспечнае расследаванне, якое прымусіць яе нямала паматацца па свеце: Парыж, Лондан, вулканічны востраў Ушэсця, закінутыя шахты Мінесоты, Ніца … Напарнікам яе апынецца французскі журналіст Крыстафер Кларэнс, разам з якім ёй трэба будзе адкрыць ашаламляльную праўду, пахаваную у звышсакрэтных лабараторыях.
