
Свет, у якім мы жывем, мяняецца настолькі хутка, што веды ўжо не маюць такой каштоўнасці, як раней. Яны проста не паспяваюць за зменамі і вельмі хутка састарваюцца. Акрамя таго, веды сталі вельмі даступныя — зараз ёсць мільён спосабаў навучыцца чаму заўгодна.
Сёння ўжо не так важна, як шмат мы ведаем — важна, якія мы. Ці здольныя хутка вучыцца, сістэмна думаць, генераваць ідэі, адаптавацца да змен? Ці ўмеем быць гнуткімі, чулымі, эмпатычнымі? Ці можам эфектыўна ўзаемадзейнічаць і мець зносіны? Чым лепш развіты нашы soft skills — гнуткія навыкі, тым камфортней мы адчуваем сябе ў гэтым свеце. Дзякуючы гэтым навыкам у нас хутка развіваецца кар’ера, складаюцца цёплыя адносіны, выбудоўваецца паспяховае жыццё.
Гэтая кніга — зборнік саммары 12 сусветных бэстсэлераў па soft skills. Яна можа служыць дадаткам да календара Smart Reading «12 soft skills 21 стагоддзя», а можа выкарыстоўвацца як самастойная коуч-кніга, якая дапаможа вам эфектыўна развівацца.
