
Гэты тэкст — скарочаная версія кнігі Рэя Даліо «Мае прынцыпы: жыццё і праца». Толькі самыя каштоўныя думкі, ідэі, кейсы, прыклады.
Пра кнігу
У 1975 годзе Рэй Даліё ў сваёй двухпакаёвай нью-ёркскай кватэры заснаваў інвестыцыйную фірму Bridgewater Associates. Праз 40 гадоў кампанія зарабіла для сваіх кліентаў больш грошай, чым любы іншы хедж-фонд у гісторыі і ператварылася ў пятую па значнасці прыватную кампанію ў ЗША, паводле часопіса Fortune. Сам Даліё быў уключаны часопісам Ціme у спіс «100 самых уплывовых людзей у свеце». Адначасна ён адкрыў унікальныя прынцыпы стварэння карпаратыўнай культуры — мерытакратыю ідэй, якая дасягае мэт дзякуючы радыкальнай празрыстасці адносін у калектыве. Менавіта гэтыя прынцыпы, паводле меркавання аўтара, і з’яўляюцца прычынай яго поспеху. У кнізе «Мае прынцыпы: жыццё і праца» Даліо дзеліцца вопытам, назапашаным за ўсю яго кар’еру, і ясным, практычным падыходам да прыняцця рашэнняў.
Навошта слухаць
• Азнаёміцца з жыццёвым шляхам амерыканскага мільярдэра Рэя Даліё.
• Разбурыць бар’еры на шляху да працы вашай мары.
• Выбрацца з пасткі спраў і задач, навязаных іншымі людзьмі і абставінамі.
Пра аўтара
Рэй Даліё — амерыканскі мільярдэр, фінансіст, заснавальнік найбуйнейшага хедж-фонду ў свеце коштам 150 млрд дал Па заканчэнні Універсітэта Лонг-Айленда працаваў на Нью-Йоркскай фондавай біржы. У 1975 годзе заснаваў інвестыцыйную кампанію Bridgewater Associates, якая ледзь не згалела ў 1982 годзе. Аднак Даліё ўдалося яе ўтрымаць і пабудаваць пяты па значнасці хедж-фонд у ЗША. У прэсе яго празвалі «Стывам Джобсам ад інвеставання». У 2018 годзе яго багацце ацэньвалася ў 17,4 млрд даляраў.
