
Гэты тэкст — скарочаная версія кнігі Алена Карра «Лёгкі спосаб кінуць паліць». Толькі самыя каштоўныя думкі, ідэі, кейсы, прыклады.
Пра кнігу
Кніга Алена Карра «Лёгкі спосаб кінуць паліць» заснавана на ўнікальным метадзе, які аўтар выпрабаваў на сабе. Першая цыгарэта агідная на смак, таму розум падманвае чалавека: «Я не атрымліваю ніякага задавальнення, значыць змагу кінуць, калі захачу». Так захлопваецца пастка нікацінавай залежнасці, якую старанна рыхтуе для нас тытунёвая індустрыя разам з грамадскай думкай. Курэц лічыць, што цыгарэта дапамагае расслабіцца, зняць стрэс, але яна толькі адымае здароўе і грошы, нічога не даючы наўзамен. Доза нікатыну дзейнічае хутчэй ін’екцыі гераіну. 20 зацяжак — 20 доз наркотыку. Аўтар развенчвае страхі, апісвае тыпы курцоў і ўсе этапы вызвалення. Мільёны людзей, уважліва азнаёміўшыся з рэкамендацыямі кнігі, пазбавіліся шкоднай залежнасці.
Навошта слухаць
• Упэўніцца, што кінуць паліць — гэта лёгка.
• Зразумець, што курэнне — гэта від наркаманіі: звычка лёгка развіваецца, але затое лёгка вылечваецца.
• Перамагчы ілюзію сапраўднага задавальнення ад цыгарэты.
Пра аўтара
Ален Кар — ангельскі змагар з курэннем, заснавальнік сеткі клінік «Лёгкі спосаб». Ён сам пачаў курыць у 18 гадоў, падчас службы ў войску, і каля 30 гадоў выкурваў па 100 цыгарэт у дзень. Выпрацаваў унікальны метад барацьбы з курэннем. Яго намаганнямі арганізаваны клінікі, у якіх 90% людзей кідаюць шкодныя звычкі на 3 месяцы, і 51% — на цэлы год. У 2006 годзе, даведаўшыся, што захварэў на рак лёгкіх, Карр заявіў: «Улічваючы, што я вылечыў 10 мільёнаў курцоў, гэта цана, якую я гатовы заплаціць».
