
Гэты тэкст — скарочаная версія кнігі Роберта Грына «48 законаў улады». Толькі самыя каштоўныя думкі, ідэі, кейсы, прыклады.
Пра кнігу
Кніга «48 законаў улады» была напісана Робертам Грынам, калі ён працаваў сцэнарыстам у Галівудзе. У ЗША яе называюць «амаральнай, беспрынцыповай і бязлітаснай». Аўтар адфільтраваў 3000 гадоў гісторыі ўлады ў 48 абгрунтаваных прынцыпах. Ён лічыць, што кіруючая эліта ва ўсе часы паводзіць сябе прыкладна аднолькава, па адных і тых жа мадэлях паводзін. Імкненне да ўлады для большасці людзей падобна прыроднай патрэбнасці. Напісаная ў манеры Макіявелі, Сунь-Цзы, Карла фон Клаўзевіца, гэтая кніга можа быць выкарыстана як дапаможнік па маніпуляванні людзьмі. Зь іншага боку, яна дапаможа пазьбегнуць чужых маніпуляцый. Законы ўлады аўтар ілюструе прыкладамі з гісторыі, якія пацвярджаюць іх нязменнасць. Пасля знаёмства з гэтай кнігай усё, што адбываецца ў грамадстве, паўстане перад вамі ў новым святле.
Навошта слухаць
• Змяніць погляд на грамадства, выявіўшы схаваныя матывы, якіх вы раней не бачылі.
• Нарасціць свой патэнцыял, разумеючы механізмы, якія кіруюць грамадствам.
• Азнаёміцца з неверагоднымі гістарычнымі прыкладамі, якія ілюструюць законы ўлады.
Пра аўтара
Роберт Грын — амерыканскі пісьменнік, выпускнік Універсітэта Берклі і Вісконсінскага універсітэта ў Мадысан, кажа на шасці мовах. Перш чым стаць пісьменнікам, Грын быў будаўніком, перакладчыкам, рэдактарам часопісаў, галівудскім сцэнарыстам. Працаваў як прыватны кансультант выканаўчых дырэктараў у сферы фінансавага менеджменту, кінапрадзюсавання. Са снежня 2007 года быў членам савета дырэктараў холдынгу American Apparel. Сярод яго прыхільнікаў — вайсковыя гісторыкі і музыкі Jay-Z і 50 Cent.
