Читать описание книги
Аб тавары 1. «Моана» — адзін з самых папулярных мультфільмаў кампаніі Disney, які ўжо не першы год застаецца горача любім дзецьмі ўсяго свету. 2. З гэтай кнігі вы даведаецеся некаторыя падрабязнасці, якія не патрапілі на экран! 3. А яшчэ, апроч асноўнай гісторыі, вас чакаюць міфы і легенды народа вострава Матунуі. 4. Гэта гісторыя пра адвагу, пошук сябе і веру ва ўласны шлях. А яшчэ пра неверагодныя прыгоды і сапраўднае сяброўства! 5. З вокладкі на вас глядзіць сама Маана, і яе валасы таксама расказваюць яе гісторыю — яны блішчаць, і да іх так і хочацца дакрануцца! Анатацыя Гэта гісторыя пра вялікага правадыра і вялікае вандраванне. Дакладней аб тым, як юная дзяўчына адважылася здзейсніць тое, на што не адважваліся іншыя. Маане наканавана было стаць кіраўніцай вострава Матунуі, але яна заўсёды марыла пра іншае — яе вабіў акіян. Бабуля Тала расказвала ўнучцы легенды пра мінулае іх народа і свету. Сярод іх была казка пра Мауі, які выкраў сэрца маці выспаў Тыя Фіці і наклікаў бяду на свет людзей. Доўгі час усё лічылі гэта толькі старой легендай, пакуль страшная цемра не дабралася да Матунуі. І тады Маана вырашыла адправіцца ў плаванне на пошукі Мауі, каб прымусіць яго вярнуць сэрца Тыя Фіці і выратаваць востраў. Наперадзе яе чакала мноства небяспек, а галоўнае — ёй трэба было зразумець, хто ж яна такая на самой справе.

20 секунд
Часто задаваемые вопросы