
Ніхто не жадае пераядаць. І ўжо тым больш ніхто не жадае рабіць гэта на працягу шматлікіх гадоў, становячыся ўсё тоўшчы і тоўшчы, набываючы дыябет і сардэчна-судзінкавыя захворванні. І тым не менш траціна расейцаў робіць гэта штодня!
Чаму, нават разумеючы, што ў нас праблемы, мы ня можам спыніцца? Доктар Стэфан Гіянэй, нейрабіёлаг з ЗША, лічыць, што ўся справа ў эпігенетыцы. Наш апетыт і выбар прадуктаў харчавання «збіваецца са шляху» старажытнымі, добра адпрацаванымі інстынктыўнымі ланцугамі мозгу. Бо як і 1000 гадоў таму, ён гуляе па правілах «выжывання», якіх сёння больш проста няма.
«Галодны мозг» дапаможа чытачу зразумець, чаму і якім чынам наш мозг перашкаджае нам схуднець, і распіша спосабы «падмануць» звычкі і інстынкты арганізма. А па дарозе раскажа, як гэты таямнічы орган робіць нас тымі, хто мы ёсць.
