
Амерыканская журналістка Памэла Друкерман, якая жыве ў Парыжы з мужам-ангельцам і трыма дзецьмі, даследавала феномен французскага выхавання. У яе атрымалася вельмі асабістая, жывая, поўная гумару і адначасова практычная кніга, якая раскрывае сакрэты французаў, чые дзеці выдатна спяць, добра ядуць і не дапякаюць сваіх бацькоў.
«Дзіўная кніжка. Я не спала дзве ночы, проста не магла адарвацца.
Алена Салаўёва, часопіс «Расцім дзіця»
«Ці не самы папулярны сёння дапаможнік па выхаванні дзяцей.»
Ліза Біргер, часопіс «Коммерсантъ Weekend»
«Кніга стала моднай імгненна. З аднаго боку, яна пра выхаванне дзяцей, а з другога – пра savoir vivre (знакамітае „уменне жыць“), у чым, на думку французаў, ім няма роўных… Гэта кніга пра тое, як выхаваць шчаслівага, упэўненага ў сабе і самастойнага чалавека , не займаючыся з ім замежнымі мовамі з маленства і не кормячы грудзьмі да двух гадоў. І пра тое, як быць маці, жанчынай і сацыяльнай адзінкай.»
Алеся Ханцэвіч, часопіс «Эксперт».
