
Бяскрыўдную жанчыну-пенсіянерку, былога лекара, забіваюць у пад’ездзе. А праз два дні гіне яе сяброўка, якая калісьці працавала разам з ёй медсястрой… Дзеці забітых, журналіст Дзіма Палуянаў і бібліятэкар Надзя Мітрафанава, спрабуюць зразумець, ці звязаныя паміж сабою дзве гэтыя смерці. І высвятляюць, што зусім нядаўна загінуў і былы галоўны лекар паліклінікі, у якой некалі працавалі абедзве жанчыны… Усе ніткі гэтай дзіўнай справы вядуць у Пецярбург. Туды і адпраўляюцца Зміцер і Надзя, тым больш што ў родным горадзе за імі па пятах ідуць бязлітасныя забойцы. І пакуль уцекачам толькі цудам удавалася вырвацца з іх лап. Аднак шанцаванне — рэч нясталая. Таму трэба першымі знайсці людзей, якія за ўсім гэтым стаяць. Інакш кожны дзень для Зміцера і Надзеі можа стаць апошнім…
