
Дэбютны раман Сашы Філіпенка «Былы сын» – гэта смелы скачок у вялікую літаратуру для пачынаючага аўтара. У 2014 годзе раман атрымаў «Рускую прэмію» ў намінацыі «буйная проза». Адразу аб галоўным, ніякай паліткарэктнасці, без аглядкі на «таўстаеўскіх» — і атрымалася.
Саша Філіпенка, прадстаўнік пакалення «апошніх савецкіх дзяцей», — пісьменнік малады, але ўжо вельмі вядомы. Сучасная праблематыка, кінематаграфічны лаканічны тэкст, мантаж сюжэтных ліній і часоў — вось фірмовыя рысы стылю Філіпенка.
Саша Філіпенка нарадзіўся ў Мінску ў 1984 годзе. Скончыў філалагічны факультэт СПБДУ, магістратуру. Атрымаў дыплом «Бард Каледжа» ў Нью-Ёрку. Працаваў сцэнарыстам вялікай колькасці праграм на айчынным тэлебачанні, у тым ліку «Пражэктарперісхілтан». Вёў уласнае шоу на тэлеканале «Дождж». У 2011 годзе быў адзначаны дыпломам першай ступені беларускага Пэн-цэнтра.
Прэса аб кнізе:
Кніга — незвычайна лірычная. Пра каханне бабулі да ўнука я, бадай, і не чытаў нічога лепшага. Пра каханне не лубачнае з вязаннем і пірагамі, пра каханне – сапраўднае. Кніга — вельмі сур’ёзная, таму што «і блазаны паміраюць сур’езна». А гэтая кніга — маленькая асобасная смерць або, калі хочаце, агонія. «Былы сын» – пра юнацтва, якое можна лічыць страчаным, але і пра лёс, які гартуе. Чытаць і перачытваць.
Алекс Дубас, пісьменнік
Нягледзячы на сціплыя памеры і беларускую фактуру, гэта сапраўдны вялікі рускі раман — магчыма, той самы, якога літаратура чакае ўжо не першы год. Філіпенка ці ледзь не адзіны са свайго пакалення віртуозна прайгравае прамову любога саслоўя; ператварае змучаны Менск у сучасны адказ булгакаўскаму Кіеву «Белай гвардыі»; найскладанейшая сцэна спантаннага масавага гвалту, вакол якой круціцца сюжэт, выпісаная з сапраўды палохалым майстэрствам. Але самая галоўная і самая рэдкая ў нашы дні годнасць «Былога сына» – у гэтага рамана ёсць сэрца.
Міхаіл Ідаў, галоўны рэдактар »GQ Расія»
Узроставае абмежаванне: 18+
Увага! Фанаграма змяшчае нецэнзурную лаянку.
Чытае: Анатоль Белы
Рэжысёр: Аляксей Багдасараў
Ілюстрацыя: Юлія Стоцкая
© Саша Філіпенка
Запіс зроблены Прадзюсарскім цэнтрам «Вімба»
©&℗ ТАА «Вімба», 2017
Прадзюсары: Вадзім Бух, Міхаіл Літвакоў
