
Абноўленае і дапоўненае выданне адной з самых грунтоўных і лепшых кніг пра сэкс. Кніга адрасавана ўсім тым, хто нічога не ведае пра яго, нічога не ўмее і ў каго нічога не атрымліваецца, тым, хто ведае і ўмее ўсё, — ну і тым, хто сярэдзінка на палоўку. Яе з карысцю для сябе і з вялікім задавальненнем прачытаюць і мужчыны і жанчыны. Яе сталае месца на тумбачцы каля пасцелі, і яна тамака значна больш дарэчная, чым знакамітая «Камасутра». Гэта кніга не пра тэхніку сэксу, а хутчэй пра яго душу (хоць без тэхнікі, вядома ж, нельга абысціся). Вы зразумееце, што неабходна не саромецца размаўляць пра сэкс са сваім партнёрам, быць уважлівым да яго жаданняў і не хаваць свае, адчуеце, што займацца сэксам — гэта гэтак жа натуральна, як дыхаць. Гэтая кніга, безумоўна, дапаможа вам падтрымліваць вашыя сэксуальныя адносіны на вышыні і падоўжыць іх на доўгія і шчаслівыя гады жыцця ўдваіх.
