Читать описание книги
Аб тавары Выпадкова ці не, але далмацінцы Понга і Пэдзі знайшлі адзін аднаго, як і іх шалапутныя гаспадары — Роджэр і Аніта. Шчасцю іх не было мяжы, калі сям’я папоўнілася пятнаццаццю чароўнымі малымі. І ўсё ішло выдатна, пакуль шчанюкоў не выкрала зладзюжка Стэрвела Дэ Віль. І не толькі малых Понга і Пэдзі, але і ўсіх маленькіх далмацінцаў у Лондане! Свет нібы зараз патух, пазбавіўшыся ўсіх плямак… Але адважныя бацькі Понга і Пэдзі, заручыўшыся падтрымкай сяброў-сабак, праводзяць уласнае расследаванне, каб выратаваць усіх-усіх малых! Анатацыя Каханая класіка ад студыі Disney! Калі ў вас мітусіцца ў вачах і звініць у вушах ад радаснага брэху — азірніцеся і палічэце іх! Раз, два, тры… сто, сто і адзін далмацін. Забіяцкія і вёрткія, яны абхітруюць нават падступную Стэрвелу дэ Віль. Бо вялікая дружная сям’я пачынаецца з дабрыні і адданасці, а не з колькасці плямак.

20 секунд
Часто задаваемые вопросы